Паслугі цырульні
Для аказання цырульніцкіх паслуг па сацыяльна нізкіх цэнах у ДУ «ЛТЦСАН» адкрыта «Сацыяльная цырульня», размешчаная на 1-ым паверсе будынка ДУ «ЛТЦСАН».
Катэгорыі грамадзян, якія маюць права на аказанне цырульніцкіх паслуг:
- інваліды 1 і 2 групы;
- непрацуючыя непрацаздольныя грамадзяне, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту.
Пералік дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца грамадзянінам (членамі яго сям'і):
- пашпарт або іншы дакумент які сведчыць асобу;
- пасведчанне інваліда – для інвалідаў.
Тарыфы на паслугу:
- жаночая стрыжка – 7,90 рублёў;
- мужчынская стрыжка – 5,95 рублёў.
Магчыма абслугоўванне на даму.
Папярэдні запіс і кансультацыя па тэлефонах:
8 (01647) 6-52-11;
8 (01647) 6-50-97.