Філіял ДУ "Лунінецкі ТЦСАН" у г. Мікашэвічы
Адрас: 225688, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі р-н, г. Мікашэвічы, вул. Ленінская, 20
Загадчык аддзялення: Сумар Алёна Паўлаўна
Спецыяліст па сацыяльнай рабоце
(сацыяльная дапамога на даму): Карпец Галіна Міколаеўна
Спецыяліст па сацыяльнай рабоце
(з грамадзянамі пажылога ўзросту): Шэляговіч Вольга Анатольеўна
Кіраўнік гуртка: Пуляк Ала Адамаўна
Спецыяліст па сацыяльнай рабоце
(з інвалідамі): Ярмоліч Валянціна Фёдараўна
Кіраўнік гуртка: Зінюк Алена Фёдараўна
Тэлефон: 8 (01647) 2-78-97; 8 (01647) 2-74-20
Рэжым працы: панядзелак-пятніца з 8:00 да 17:00,
перапынак з 14:00 да 17:00
выходны: субота, нядзеля
Мікашэвічы з'яўляюцца адным з аддаленных населеных пунктаў Лунінецкага раёна для ажыццяўлення на замацаванай тэрыторыі арганізацыйнай, практычнай і метадычнай дзейнасці па сацыяльным абслугоўванні і аказанні сацыяльных паслуг грамадзянам (сем'ям), якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Адкрыццё філіяла - гэта яшчэ адна новая старонка ў развіцці тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якая паклала пачатак новым магчымасцям у аказанні дапамогі і сацыяльных паслуг насельніцтву.
Асноўныя задачы:
- выяўленне і дыферэнцыраваны ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы, вызначэнне неабходных ім форм дапамогі і перыядычнасці яе прадстаўлення;
- супрацоўніцтва з дзяржаўнымі, грамадскімі і рэлігійнымі арганізацыямі, уключаючы міжнародныя і замежныя, у вырашэнні пытанняў аказання сацыяльнай дапамогі і падтрымкі грамадзянам, якія маюць у гэтым патрэбу;
- інфармацыйна-асветніцкая дзейнасць па актуальных пытаннях сацыяльнай палітыкі і сацыяльнага абслугоўвання.
Асноўныя напрамкі дзейнасці філіяла:
- выяўленне і ўлік па катэгорыях грамадзян, якія маюць патрэбу ў сацыяльных паслугах;
- садзейнічанне актывізацыі ў грамадзян, якія абслугоўваюцца філіялам, магчымасці самарэалізацыі сваіх патрэб;
- ажыццяўленне прынцыпу пераемнасці ў прадстаўленні розных форм і відаў сацыяльнай дапамогі;
- прыцягненне да супрацоўніцтва арганізацый розных форм уласнасці, фізічных асоб для аказання матэрыяльнай, маральнай і інш. падтрымкі грамадзянам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;
- укараненне ў практыку новых відаў сацыяльных паслуг, у залежнасці ад характару патрэбнасцей сем'яў і дзяцей, а таксама мясцовых умоў;
- аказанне даўрачэбнай дапамогі ў надомных умовах непрацаздольным грамадзянам, якія часткова ці цалкам страцілі здольнасць да самаабслугоўвання;
- аказанне дапамогі ў сацыяльна-бытавой, сацыяльна-працоўнай і сацыяльна-псіхалагічнай рэабілітацыі інвалідаў, ва ўмовах дзённага знаходжання;
- арганізацыя вольнага часу і зносін, аказанне сацыяльна-бытавых і іншых паслуг пажылым грамадзянам, якія часткова захавалі здольнасць да самаабслугоўвання і перамяшчэння.
Інфармыцыя аб рабоце з інвалідамі
Праца з інвалідамі арганізавана для маладых інвалідаў ва ўзросце ад 16 да 55 гадоў, дзеля тых, у каго ёсць жаданне змяніць сваё жыццё, зрабіць яго яркім і насычаным.
Мэта працы:
- Аказанне садзеяння ў сацыяльна-бытавой, сацыяльна-працоўнай і сацыяльна-псіхалагічнай рэабілітацыі інвалідаў.
- Дапамагчы маладым людзям з абмежаванымі магчымасцямі знайсці сэнс жыцця, адчуць сябе патрэбнымі грамадству і людзям, самарэалізавацца як асоба праз зносіны і творчасць.
Асноўнымі напрамкамі работы з'яўляюцца:
- Аказанне садзеяння інвалідам у аднаўленні (кампенсацыі) парушаных або страчаных з прычыны захворвання навыкаў да самаабслугоўвання і ў падрыхтоўцы да самастойнага жыцця;
- Развіццё творчых здольнасцей і інтарэсаў у інвалідаў, здольнасцей да працоўнай дзейнасці, працоўных навыкаў, якія забяспечваюць рэалізацыю іх правоў і патэнцыяльных працоўных магчымасцей праз працатэрапію, зносіны і індывідуальны падыход;
- Праца са сваякамі ў мэтах арганізацыі пераемнасці рэабілітацыйных мерапрыемстваў у сям'і;
- Стварэнне ўмоў для задавальнення патрэбнасцей інвалідаў і членаў іх сем'яў у зносінах;
Асноўнымі задачамі з'яўляюцца:
- развіццё творчых здольнасцей у працэсе музычнай, мастацка-дэкаратыўнай дзейнасці;
- выхаванне мастацкага густу, актывізацыя назіральнасці і ўвагі на занятках па розных кірунках;
- задавальненне патрэб маладых інвалідаў у эмацыйна-асобасных зносінах.
Гурткі :
- «Свет рукадзелля»-развіццё творчых здольнасцей.
- «Акадэмія здароўя» - арганізацыя фізічнай рэабілітацыі і абілітацыі.
- «Спяваючыя радкі»-фарміраванне агульнамузычнай і літаратурнай культуры.
- «Сацыяльны турызм»- фарміраванне асобы сродкамі гісторыі.
Клубы:
- «САМІ» - самыя актыўныя маладыя ініцыятыўныя; для арганізацыі вольнага часу і адпачынку маладых інвалідаў з удзелам валанцёраў.
- «Зялёны дом» - узбагачэнне ведаў аб навакольным свеце.
- «Мы і нашы дзеці» - аказанне сацыяльнай падтрымкі бацькам , якія выхоўваюць дзяцей- інвалідаў.
- «Гаспадыня»-фарміраванне жыццёва неабходных бытавых уменняў.
Інфармацыя аб рабоце з пажылымі грамадзянамі
Асноўныя напрамкі дзейнасці:
- аказанне грамадзянам пажылога ўзросту псіхалагічнай, кансультатыўна-інфармацыйнай, адукацыйнай, культурна-асветніцкай і іншай сацыяльнай дапамогі;
- садзейнічанне ў арганізацыі вольнага часу пажылых грамадзян;
- садзейнічанне ў кансультатыўнай медыцынскай дапамозе спецыялістаў тэрытарыяльных арганізацый аховы здароўя;
- аказанне маральна-псіхалагічнай падтрымкі абслугоўваемым грамадзянам, у тым ліку шляхам прыцягнення валанцёрскай дапамогі;
- арганізацыя працы гурткоў і клубаў па інтарэсах, у тым ліку за кошт пазабюджэтных сродкаў або шляхам прыцягнення валанцёраў;
- узаемадзеянне з арганізацыямі розных форм уласнасці па пытаннях сацыяльнай дапамогі грамадзянам;
- аказанне метадычнай дапамогі спецыялістам, якія працуюць з дадзенай катэгорыяй насельніцтва.
Мэта:
- Аказанне паслуг грамадзянам пенсіённага ўзросту, якія захавалі здольнасць да самаабслугоўвання і актыўнага перамяшчэння;
- арганізацыя адпачынку, прыцягненне да пасільнай працоўнай дзейнасці і падтрымання актыўнага ладу жыцця.
Задачы:
- Дапамагчы пажылым людзям пераадолець адзіноту;
- напоўніць жыццё новым сэнсам, перайсці на актыўны лад жыцця, часткова страчаны ў сувязі з выхадам на пенсію;
- стварыць умовы для раскрыцця іх творчага патэнцыялу.
Гурткі:
«Сакрэты маладосці» - медыцынска-асветніцкі і спартыўны гурток.
«60+» - гурток па фітнэсе. Развіццё фізічнай актыўнасці ўдзельнікаў; фарміраванне здаровага ладу жыцця.
«Пазітыў» - гурток па адаптыўнай і танцавальнай гімнастыцы. Умацаванне здароўя чалавека , яго фізічная рэабілітацыя, арганізацыя і правядзенне фізкультурна-аздараўленчых і танцавальных мерапрыемстваў.
«Сямікветкі» - гурток кветкаводаў- аматараў. Задавальненне інтарэсаў людзей у галіне кветкаводства, агародніцтва, садоўніцтва.
"Рух-гэта жыццё" - гурток аматараў скандынаўскай хады. Выхаванне сілы волі, цягавітасці, збавенне ад дэпрэсіі, прафілактыка захворванняў сэрца, інсульту, дыябету другога тыпу, прапаганда здаровага ладу жыцця.
«Майстрыцы» - развіццё творчых здольнасцей, фарміраванне ўменняў і навыкаў работы з рознымі матэрыяламі ў працэсе стварэння сувенірных вырабаў.
«Гармоніі таямнічая ўлада» - раскрыццё творчых здольнасцей цікавасці да мастацкага слова, творчай ініцыятывы, эмацыйнай спагадлівасці на мастацкую выдумку.
Клубы:
«Натхненне» - клуб зносін.
- правядзенне вечароў адпачынку, святочных мерапрыемстваў, канцэртных праграм;
- віншаванне членаў клуба з юбілеямі, памятнымі датамі;
- арганізацыя сустрэч, гутарак, "круглых сталоў";
- узаемадзеянне з маладзёжнымі арганізацыямі, навучальнымі ўстановамі па ўмацаванні сувязей пакаленняў.
«Шлях да праваслаўя» - азнаямленне з асновамі праваслаўнай веры і культуры.
«Гармонія» - аб'ядноўвае аматараў падарожжаў, мастацтва, тэатралаў.
Клуб валанцёраў "Натхненне" - ажыццяўленне грамадска-карыснай дзейнасці ў форме бескарыслівага прадстаўлення сваёй працы.