Аддзяленне першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання
Адрас: 225644, Брэсцкая вобласць, г. Лунінец, вул. Фрунзе, 6
Згадчык аддялення: Людвічэнка Ірына Ігараўна
Спецыялисты аддзялення: Коваль Алена Дзмітрыеўна
Рафаловіч Ірына Уладзіміраўна
Сапронава Анастасія Уладзіміраўна
Рафалович Ирина Владимировна
Савенок Валянціна Пятроўна
Тэлефон: 8 (01647) 6-52-75
Рэжым працы: панядзелак-пятніца з 8:00 да 17:00,
перапынак з 13:00 да 14:00.
выхадны: суббота, нядзеля
Аддзяленне першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання ажыццяўляе:
- першасны прыём, выяўленне наяўных у грамадзян (сем'яў) патрэб у сацыяльных паслугах, накіраванне іх у адпаведныя структурныя падраздзяленні тэрытарыяльнага цэнтра;
- аказанне кансультацыйна-інфармацыйных, сацыяльна-пасрэдніцкіх і іншых сацыяльных паслуг згодна з пералікам;
- работа са зваротамі грамадзян;
- стварэнне і падтрыманне ў актуальным стане банка даных сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян Лунінецкага раёна;
- кансультаванне грамадзян па пытаннях аказання сацыяльнай дапамогі і сацыяльных паслуг;
- арганізацыю работы тэлефона "Гарачая лінія" для экстраннага звароту грамадзян у дзяржаўную ўстанову;
- абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча адзінокіх і адзінока пражываючых непрацаздольных грамадзян з мэтай выяўлення і ўліку патрэбнасці ў розных відах сацыяльных паслуг, інфармавання грамадзян аб сацыяльных паслугах, што аказваюцца дзяржаўнай установай;
- удзел у рабоце назіральных камісій Лунінецкага раёна, для правядзення абследавання сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян на прадмет бяспечнага пражывання грамадзян;
- збор і разгляд дакументаў для падрыхтоўкі праектаў рашэнняў аб прадстаўленні жанчын, якія нарадзілі пяць і больш дзяцей, да ўзнагароджання ордэнам Маці;
- падрыхтоўка праектаў рашэнняў аб назначэнні (адмове ў назначэнні) сямейнага капіталу для разгляду на пасяджэннях Лунінецкага райвыканкама;
- падрыхтоўка праектаў рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні (адмове ў датэрміновым распараджэнні) сродкамі сямейнага капіталу для разгляду на пасяджэннях Лунінецкага райвыканкама;
- увод інфармацыі аб прызначэнні (адмове ў прызначэнні) сямейнага капіталу, аб датэрміновым распараджэнні (адмове ў датэрміновым распараджэнні) сродкамі сямейнага капіталу ў дзяржаўную інфармацыйную сістэму сацыяльнай абароны (ГИССЗ);
- ажыццяўленне кантролю за выкананнем прынятых рашэнняў аб распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу (у тым ліку датэрміновым) і мэтавым выкарыстаннем сродкаў сямейнага капіталу;
- маніторынг комплекснай рэалізацыі шматдзетнымі сем'ямі права на дзяржаўную падтрымку ў сферы сацыяльнай абароны;
- фарміраванне і падтрыманне ў актуальным стане аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы " Улік шматдзетных сем'яў»;
- складанне аналітычных матэрыялаў па пытаннях дзейнасці тэрытарыяльнага цэнтра;
- вядзенне і прадстаўленне устаноўленай справаздачнасці.