Паслугі няні
Права на гэты від паслуг маюць:
- аказанне дапамогі ў доглядзе за дзіцем-інвалідам (дзецьмі-інвалідамі) сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў;
- аказанне дапамогі ў доглядзе за дзецьмі сем'ям, якія выхоўваюць дваіх дзяцей, якія нарадзіліся адначасова;
- аказанне дапамогі ў доглядзе за дзецьмі сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, якія нарадзіліся адначасова;
- кароткачасовае вызваленне бацькоў ад догляду дзіцяці (дзецьмі) для сем'яў, якія выхоўваюць дваіх і больш дзяцей, якія нарадзіліся адначасова, дзяцей-інвалідаў;
- аказанне дапамогі ў доглядзе за дзіцем (дзецьмі) сем'ям, у якіх абодва бацькі - маці (мачаха), бацька (айчым) - або бацька ў няпоўнай сям'і з'яўляюцца інвалідамі I або II групы.
Пералік дакументаў і звестак, якія прадстаўляюцца грамадзянінам:
- пісьмовую заяву для прадастаўлення паслугі пагадзіннага догляду дзяцей (паслугі няні);
дакумент, які сведчыць асобу; - згоду на апрацоўку спецыяльных персанальных даных у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам аб персанальных даных;
- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (дзяцей);
- пасведчанне інваліда - для сем'яў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда (дзяцей-інвалідаў), і сем'яў, у якіх бацькі (бацька) з'яўляюцца інвалідамі;
- даведку аб тым, што грамадзянін з'яўляецца навучэнцам, з указаннем дадатковых звестак аб атрыманні адукацыі дома - для дзяцей-інвалідаў, якія навучаюцца ва ўстанове адукацыі з атрыманнем адукацыі дома.
Работнікамі аддзялення на працягу трох працоўных дзён праводзяць абследаванні матэрыяльна-бытавога становішча сям'і са складаннем акта.
Рашэнне аб заключэнні дагавора аказання сацыяльных паслуг прымаецца дырэктарам на працягу пяці працоўных дзён пасля атрымання апошняга неабходнага для аказання сацыяльных паслуг дакумента (звестак).
Грамадзяне пры падачы заявы аб аказанні паслугі пагадзіннага догляду за малалетнімі дзецьмі маюць права самі прадставіць дакументы, якія запытваюцца цэнтрам.