•   Рэжым працы Цэнтра:

      Панядзелак-пятніца з 8:00 да 17:00

      Перапынак з 13:00 да 14:00

      Выхадны:

      субота, нядзеля

     

      Пацярпелым ад гвалту ў сям'і!

     

      Як выкарыстоўваць QR-код: 
      1. Вазьміце мабільны тэлефон з камерай
      2. Запусціце праграму для сканавання кода
      3. Навядзіце аб'ектыў камеры на код
      4. Атрымаць інфармацыю!

    Чытаць далей...

  • Адрас: 225644, Брэсцкая вобласць, г. Лунінец, вул. Фрунзе, 6

    Чытаць далей...

Літаратурная гасціная “Каласы роднай мовы”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы была праведзена ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту

21 лютага ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Чаму для святкавання быў абраны гэты дзень? 21 лютага ў далёкім для нас 1952 годзе загінулі 5 студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бенгалі статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане. Адзначаецца гэты дзень з 2000 года.

Наведвальнікі аддзялення чыталі шчырыя вершы пра каханне і любоў да Радзімы на роднай мове, адказвалі на пытанні віктарыны, якая называлася “Прыказкі роднага краю”, успаміналі вітальныя звароты, якія мы чуем і прамаўляем кожны дзень, такія як “Дабранач!”, “Калі ласка!..”, “Добрага ранку!” і др.

Усе згадалі, як пра нашу мову вельмі прыгожа напісаў М.Танк:

З легендаў і казак былых пакаленняў,

З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,

З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,

З грымучага ззяння бурлівых крыніц,

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

I з гора, і з радасці, і з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святыні народа, бяссмерця яго, -

Ты выткана, дзіўная родная мова.

І на прыканцы мерапрыемства наведвальнік паэтычнага клуба Сыціна Г.П. прыгадала ўсім 10 запаведаў: Мову родную беражы. Мовай роднаю даражы. Мову родную шануй. Мовай роднай не гандлюй. Мову родную любі. Мовы роднай не кідай. Мову дзецям перадай. Мовы не аддай на здзек. Толькі з ёю жыцця век.

Друкаваць E-mail

  • Республиканский конкурс

     

     

  • Лунинец здоровый город
  • Портал рейтинговой оценки

  • Брестский облисполком
  • Детский правовой сайт
  • Официальный сайт Республики Беларусь
  • БелТА
  • Единый портал элетронных услуг
  • Министерство труда и социальной защиты Республики Беларусь
  • Совет Министров Республики Беларусь
  • Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
  • Республиканский конкурс

     

     

  • Лунинец здоровый город
  • Портал рейтинговой оценки

  • Брестский облисполком
  • Детский правовой сайт
  • Официальный сайт Республики Беларусь
  • БелТА
  • Единый портал элетронных услуг
  • Министерство труда и социальной защиты Республики Беларусь
  • Совет Министров Республики Беларусь
  • Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Joomla веб-мастер