Літаратурная гасціная “Каласы роднай мовы”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы была праведзена ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту
21 лютага ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Чаму для святкавання быў абраны гэты дзень? 21 лютага ў далёкім для нас 1952 годзе загінулі 5 студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бенгалі статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане. Адзначаецца гэты дзень з 2000 года.
Наведвальнікі аддзялення чыталі шчырыя вершы пра каханне і любоў да Радзімы на роднай мове, адказвалі на пытанні віктарыны, якая называлася “Прыказкі роднага краю”, успаміналі вітальныя звароты, якія мы чуем і прамаўляем кожны дзень, такія як “Дабранач!”, “Калі ласка!..”, “Добрага ранку!” і др.
Усе згадалі, як пра нашу мову вельмі прыгожа напісаў М.Танк:
З легендаў і казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,
З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлівых крыніц,
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, і з радасці, і з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святыні народа, бяссмерця яго, -
Ты выткана, дзіўная родная мова.
І на прыканцы мерапрыемства наведвальнік паэтычнага клуба Сыціна Г.П. прыгадала ўсім 10 запаведаў: Мову родную беражы. Мовай роднаю даражы. Мову родную шануй. Мовай роднай не гандлюй. Мову родную любі. Мовы роднай не кідай. Мову дзецям перадай. Мовы не аддай на здзек. Толькі з ёю жыцця век.