Літаратурная гадзіна "100 гадоў з дня нараджэння Івана Мележа"
Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту к 100 годдзю з дня нараджэння Івана Мележа паглядзелі дакументальны фільм "Іван Мележ", прысвечаны жыццю і творчасці пісьменніка. Іван Мележ - беларускі пісьменнік і публіцыст, нарадзіўся 8 лютага 1921 года, лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій, удзельнік ваенных дзеянняў у Вялікай Айчыннай вайне. У свой час быў прадстаўлены да двух ордэнаў. Пасля смерці пакінуў нашчадкам вялікую літаратурную спадчыну. Яго творы былі названыя адным словам - класіка! "Палескую хроніку" Івана Паўлавіча ставілі ў адзін шэраг з "Ціхім Донам" Міхаіла Шолахава.
Першыя дзве часткі "Палескай хронікі " - раманы" Людзі на балоце "і “Подых навальніцы" - былі ўзнагароджаны вышэйшай савецкай літаратурнай узнагародай - Ленінскай прэміяй. Шкада толькі, што трэці з раманаў "Палескай хронікі" - "Завеі, снежань" – застаўся незавершаным... На жаль, пражыў пісьменнік толькі 55 гадоў.
Пенсіянеры аддзялення ўспаміналі сюжэты з галоўнымі героямі раманаў Васілём Дзятлікам і Ганнай Чарнушкай, якія сталі ўвасабленнем нацыянальнага характару.
Зачыталіля таксама вершы Івана Мележа даваеннай пары: “Радзіме”, “Жураулі” і “Багдановіч”.
Літаратурная гадзіна была прысвечана папулярызацыі беларускай мовы і Году народнага адзінства.