“Славутыя імены Беларусі”
Славутым іменам Беларусі была прысвечана літаратурная гасціная ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, прысвечаная папулярызаціі беларускай мовы і Году народнага адзінства.
Беларусь ўзгадавала дзеячаў літаратуры, мастацтва, палітыкаў і вучоных, якія ўняслі вялікі ўклад у гісторыю Беларусі, Польшчы, Расіі, Амерыкі, Францыі, Германіі, Чылі, Аўстраліі і іншых краін свету. Сярод іх Францыск Скарына, Ефрасіння Полацкая, Леў Сапега, Мікола Гусоўскі, Агінскі, Станіслаў Манюшка, Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Марк Шагал, Уладзімір Караткевіч і многія іншыя. Сярод беларусаў з паходжання Фѐдар Дастаеўскі, Аляксей Твардоўскі, Аляксандр Грыбаедаў, балерыны Азарэнічы, Мусаргскі, Шастаковіч . Гэта Беларусь дала свету такіх славутых мастакоў, як Марк Шагал, Малевіч, канструктараў Паўла Сухога, Барыса Кіта.
Прымушаюць нас задумацца аб роднай культуры, аб стане ўласнай душы і нашы славутыя сучаснікі: Алесь Пісьмянкоў, Ніл Гілевіч, Раіса Баравікова, Анатоль Вярцінскі, Віктар Карамазаў, Янка Сіпакоў, Мікалай Матукоўскі, Аляксей Дудараў …
На мерапрыемстве наведвальнікамі аддзялення чыталіся вершы беларускіх пісьменнікаў пра каханне да сваёй Радзімы.
Любіце нашу святую зямлю аддана і да канца. Іншае нам не дадзена, ды і не патрэбна!