Адважны санiтар

изображение viber 2022 06 10 11 45 37 784

    Больш чым 20 байцоў і камандзіраў выратаваў у гады вайны санітар 930-га стралковага палка 370-й стралковай дывізіі і Беларускага фронта Аляксандр Мацвеевіч Яцукевіч. Неаднаразова ен рызыкаваў сваім жыццем, быў цяжка паранены, аднапалчане лічылі, што не выжыве, але ен – усім смярцям на зло выстаяў і вярнуўся дамоў.
    Аляксандр Мацвеевіч успамінаў: “Калі вясной 1945 года фарсіравалі Одэр, і гумавую лодку прашыла варожая куля, я першым кінуўся у ваду і дасягнуў правага берага. За мной пераплылі астатнія байцы. У гэтым баі я разам з усімі адбіваў контратакі фашыстаў. І зноў параненыя і забітыя, і зноў крык, стогны, просьба аб дапамозе. Толькі за адзін дзень, 28 студзеня 1945 года, у баях за ўзяцце нямецкага горада Мезенец я выратаваў 12 параненых байцоў і камандзіраў.”
    За мужнасць і адвагу, за выратаванне байцоў і камандзірау санітар Яцукевіч узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1 ступені, Славы 3 ступені, медалямі “За вызваленне Варшавы”, “За ўзяцце Берліна”, “За перамогу над Германіей”.
    Пасля вайны Аляксандр Мацвеевіч доўгі час працаваў рабочым на станцыі Лунінец. Ен быў цудоўным семьянінам. Разам з жонкай выхаваў трох дачок і сына.

Печать