Швейная майстэрня

Для аказання паслуг па рамонце і пашыве швейных вырабаў па сацыяльна нізкіх цэнах у ДУ «ЛТЦСАН» адкрыта «Сацыяльная швейная майстэрня», размешчаная на 1-ым паверсе будынка.

Катэгорыі грамадзян, якія маюць права на аказанне швейных паслуг:

  • інваліды 1 і 2 групы;
  • непрацуючыя непрацаздольныя грамадзяне, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту.

Пералік дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца грамадзянінам (членамі яго сям'і):

  • пашпарт або іншы дакумент які сведчыць асобу;
  • пасведчанне інваліда – для інвалідаў.

Рэжым працы:

панядзелак, серада з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00;

пятніца з 8.00 да 12.00

аўторак, чацвер, субота, нядзеля - выхадныя


Дадатковая інфармацыя і кансультацыя па тэлефонах:

8 (01647) 3-46-85.

Друкаваць