Паслугі дзённага знаходжання для людзей з інваліднасцю

Нормы і нарматывы забяспечанасці, зацверджаныя Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 27.12.2012 № 1218 (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 17.09.2020 № 538)

Паслугі дзённага знаходжання аказваюцца на падставе заявы і заключэння дагавора на аказанне паслуг.

Арганізацыя працэсу рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў у значнай ступені залежыць ад рэабілітацыйнага патэнцыялу індывіда як комплексу яго псіхафізіялагічных, асобасных характарыстык, а таксама сацыяльна-асяроддзевых фактараў, якія дазваляюць у той ці іншай ступені рэалізаваць патэнцыйныя здольнасці і вызначыць магчымы ўзровень развіцця адсутных функцый і сацыяльных сувязяў (або іх аднаўлення ў выпадку парушэння).

Паслугі дзённага знаходжання для людзей з інваліднасцю ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў аказваюцца з улікам розных тыпаў функцыянальных парушэнняў (парушэнне сэнсарных функцый, парушэнне статынамічных функцый, псіхічных функцый і г.д.), якія прыводзяць да абмежаванняў жыццядзейнасці.

Асноўныя напрамкі аказання паслуг сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі:

  • Сацыяльна-педагагічныя;
  • Сацыяльна-бытавыя;
  • Сацыяльна-асяроддзевай арыентацыі;
  • Сацыяльна-рэабілітацыйныя;
  • Сацыяльна-пасрэдніцкія;
  • Сацыяльна-інфармацыйныя;
  • Сацыяльна-працоўныя.

Пашырэнне магчымасцяў сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі адбываецца за кошт узаемадзеяння з іншымі суб'ектамі - установамі аховы здароўя, адукацыі, культуры, фізічнай культуры і спорту, а таксама грамадскімі аб'яднаннямі, якія маюць досвед працы з пэўнай мэтавай групай і абароны іх інтарэсаў.

Тыпы праграм па сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі дзённага знаходжання ў аддзяленні:

  • праграмы сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарата;
  • праграмы сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў з парушэннямі слыху;
  • праграмы сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў з парушэннямі зроку;
  • праграмы сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў з псіхічнымі (інтэлектуальнымі, ментальнымі) парушэннямі.

Удзел у праграмах мерапрыемстваў сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі адбываецца на добраахвотнай аснове. Прымус да сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі не дапускаецца.

Друкаваць