Матэрыяльная дапамога на падрыхтоўку да школы

Напярэданні 2020/2021 навучальнага года ў Лунінецкім раёне шматдзетным і малазабяспечаным сем'ям, у якіх выхоўваюцца дзеці школьнага ўзросту, аказваецца матэрыяльная дапамога на падрыхтоўку да школы.
За перыяд з 30 ліпеня па 20 жніўня 2020 г. дапамога да навучальнага года ўжо атрымалі 1101 сям'я (2242 дзяцей) на суму 89700 руб , 00 кап.

Дапамога сем'ям аказваецца па наступных напрамках.

1. Сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, на кожнае дзіця-школьніка з раённага бюджэту ажыццяўляецца выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі (незалежна ад даходу сям'і).

Памер выплат складае да 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, які дзейнічае на 1 жніўня 2020 г. канкрэтны памер дапамогі устанаўлены рашэннем мясцовых Саветаў дэпутатаў у залежнасці ад фінансавых магчымасцяў раёна (40,00 руб у 2020г.).

Выплаты ўжо атрымалі 96% шматдзетных сем'яў (2242 дзяцей) на агульную суму 89700 руб, 00 кап.

2.Малазабяспечаным сем'ям, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей (у тым ліку шматдзетным), таксама з бюджэту райвыканкама прадастаўляецца дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога ў выглядзе аднаразовых дапамог на набыццё адзення, абутку, канцылярскіх прыладаў і штомесячных сацыяльных дапамог. За аказаннем адраснай сацыяльнай дапамогі вы можаце звярнуцца па адрасе: г.Лунінец, вул. 108, тэл.

Такая дапамога ўжо прадастаўлена 21 сям'і (55 дзяцей) на суму 17955 руб, 11 кап.

3. Дабрачынная і гуманітарная дапамога малазабяспечаным і шматдзетным сем'ям з дзецьмі аказваецца тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Такую дапамогу ўжо атрымалі 21 сям'я (65 дзяцей) на суму 178 руб, 75 кап.

4. Матэрыяльная дапамога прадастаўляецца па месцы працы бацькоў у адпаведнасці з калектыўнымі дамовамі, іншымі лакальнымі актамі.

Прадпрыемствы і арганізацыі раёна ўжо аказалі дапамогу 134 сем'ям (331 дзецям) на суму 18137 рублёў.

Па пытаннях прадастаўлення дапамогі на падрыхтоўку дзяцей да школы шматдзетным і малазабяспечаным сем'ям неабходна звяртацца ў ДУ "лунінецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" г.Лунінец , ул.Фрунзе 6, тел. 23388.

Друкаваць